Multi-event
832
2

Чароўны закат над морам (Сустрэча №1)

Так, мы вырашылі трошкі пашырыць тэматыку нашых сустрэч, таму ў гэты раз запрашаем вас не на сустрэчу Сонца, а на развітанне з ім.

Паглядзім на чароўны закат над Мінскім морам, пасядзім ля вогнішча, па жаданню пакупаемся...

Наогул кажучы, правядзем адну з самых кароткіх начэй у душэўнай кампаніі!

МЕСЦА: Бераг Мінскага мора:

ДАТА: вечар і ноч з 22 на 23 чэрвеня.

ЧАС: будзем збірацца на месцы дзесьці ў 20.30-21.00. Можна прыязджаць пазней. Можна паміж сабой кааперавацца загадзя і ехаць разам на роварах.

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ НА ПРАВІЛЫ СУПОЛКІ!!! http://vk.com/topic-25975613_26924771

Будзе файна, калі хто-небудзь прынясе гітару (можна і іншыя музычныя інструменты ), а таксама настолкі ці яшчэ нейкія добрыя гульні.

Таксама бярыце з сабой:

  • Спальнікі альбо пледы, цёплыя рэчы (абавязкова для тых, хто застанецца сустракаць світанак ),
  • Смачнасці на сябе і на таварыша,
  • Ліхтарыкі.
  • ДОБРЫ НАСТРОЙ!;)

Калі што, тэлефанаваць увечары ў сераду сюда:

+375255073562, Наста

Да сустрэчы!!!

Add comment