Biking
3543

Паводка на Свіслачы і Бярэзіне

Едзем глядзець на паводку. Ну, як заўсёды.

Photo Albums

Чарговая паездка на паводку, якая ўжо становіцца традыцыйнай. Сёлета паедзем чацвёрты раз.

На калегіяльным сходзе паводачнікаў, які адбыўся 7 сакавіка, было вырашана:

1. Едзем прыблізна туды, дзе Свіслач упадае ў Бярэзіну (мястэчка Свіслач). Катэгарычная змена маршруту звязаная з адсутнасцю квіткоў на Гомель.

2. Выязжаем электрычкай Мінск-Асіповічы, якая стартуе ў 18.49 у пятніцу, 14 сакавіка. Сядаць неабходна ў трэці вагон з галавы. Гэта звязаны з тым, што некаторыя (у тым ліку я) падсядуць у электрычку пазней. Еspecially for Барабашка! Гэтая электрычка на Чыгуначным не спыняецца!

3. Раскладку па ежы (каму што і колькі браць) дасць шаноўны Стас Букач.

4. Выехаўшы ў пятніцу ўвечары, рушым да станцыі Асіповічы. Адтуль сваім ходам упоцемках дабіраемся да любога стаяначнага месца на беразе Свіслачы. Ночым. Раніцай прачынаемся, снедаем і едзем далей.

5. Паняцце "далей" высвятляецца цягам дарогі. Пытанняў аб трэку і дакладным маршруце прашу не задаваць з прычыны іх поўнай безсэнсоўнасці.

6. Алкаголь браць.

7. Назад вяртаемся таксама электрычкай — альбо з Асіповічаў, альбо з Бабруйску — будзем бачыць. Можна будзе вярнуцца як у нядзелю ўвечары, так і ў панядзелак раніцай. Рашэнне аб вяртанні будзем прымаць калегіяльна.

8. Прашу ўсіх удзельнікаў напісаць пра наяўнасць/адсутнасць намётаў і месцаў у іх.

9. На гэтым усё.

 

Add comment