Trekking
1537

Выправа без торбаў

Прайсціся ў суперлёгкім фармаце.

Нешта ў нас так склалася, што мы ўлетку ездзім, а ўзімку ходзім. Ды вось неяк захацелася мне пахадзіць улетку, а разам з гэтым праверыць розныя канцэпцыі пражывання-выжывання ў лесе без лішніх (неабходных) рэчаў. Ну, а заадно падрыхтавацца да больш сур'ёзнага выпрабавання — "Нажа".

Праграма такая: выязжаем на электрычцы некуды (пакуль не ведаю, куды), ідзем праз лес, пажадана без дарог, спыняемся ля вады, ночым, на наступны дзень вяртаемся.

З сабой мець можна і трэба ўсё тое, што памесціцца ў кішэні ці павесіцца на пояс. Заплечнікі, торбы, пакеты ў руках і г.д. лічацца неадпаведнымі канцэпцыі і падвяргаюцца жорсткай абструкцыі. Выключэнне — вадкасць. Можна браць колькі заўгодна і ў любым выглядзе, але — цягнуць без торбаў. Колькі ўзяў у рукі, столькі ўзяў.

Прапановы па маршруце прымаюцца і вітаюцца. Але разлічваць не больш, чым на 20 км у дзень.

У выпадку нядобрага прагнозу надвор'я дата выправы будзе змененая.

 

Add comment