Горад

Івана-Франкоўск

Івана-Франкоўск

Івана-Франкоўск (укр.: Іва́но-Франкі́вськ, да 1962 — Станіславаў, укр.: Станисла́вів) — горад на Украіне, цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці. Насельніцтва: 240 тыс. чалавек (2010). Размешчаны ў 450 км ад Кіева.

Заснаваны ў 1662. У азнаменаванне 300-годдзя перайменаваны ў гонар выдатнага украінскага пісьменніка і грамадскага дзеяча Івана Франко.

Аснова прамысловасці — прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўкі.

Прыкарпацкі нацыянальны універсітэт імя В.Стэфаніка.

Вядомыя асобы

  • Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца
  • Юрый Паўлавіч Вінічук, украінскі лінгвіст


Матэрыял узяты з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі