Горад

Жыткавічы

Жыткавічы

Жы́ткавічы (афіц. транс.: Žytkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна. За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва 16 019 чал. (2017).

Герб

У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе р. Гніліцу. Герб Сястрынец – памяць аб Кучуках–Сестрынцэвічах, першых вядомых уладальніках паселішча.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 як маёнтак Жыдкавічы у ВКЛ, вёска Слуцкага княства, першыя вядомыя ўладальнікі Кучукі–Сестрынцэвічы гербу «Сястрынец» (польск.: Siestrzeniec). З 1793 у складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерніі. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі. З 1924 цэнтр раёна, з 27.9.1938 гарадскі пасёлак. З 1954 у складзе Гомельскай вобл. З 1971 горад.

Насельніцтва

  • XXI стагоддзе: 2006 – 16,6 тыс. чал.; 2010 – 15,9 тыс. чал.; 2016 – 15 933 чал.; 2017 – 16 019 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».

Мікрараёны

Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў:

  • Азёрны – паўднёвая частка горада, самы новы мікрараён
  • БМУ – заходняя частка горада
  • Зубраня – цэнтральная частка горада
  • Сельгастэхніка – паўднёва-заходняя частка горада
  • Усходні – паўночная частка горада

Славутасці

  • Царква Святой Параскевы Пятніцы, пабудавана на месцы старой
  • Каменны крыж, у царкве на могілках. Паводле павер'яў, гэты крыж штогод павялічваецца ў памерах.

Страчаная спадчына

  • Свята-Троіцкая царква, згарэла ў 1972 годзе — помнік драўлянага дойлідства

Вядомыя асобы

  • Віктар Францавіч Багдановіч
  • Уладзімір Буднік
  • Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч — дэпутат ПП НС РБ 2-га склікання
  • Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова — сучасны беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.
  • Алесь Таболіч (нар. 1979) — музыкант, лідар гурта Znich, дызайнер, мастак.

Гл. таксама

  • Гарады Гомельскай вобласці
  • Гарады Беларусі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8

Зноскі

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыткавічы
  • Геаграфічныя звесткі па тэме Жыткавічы на OpenStreetMap
  • "Жыткавічы: жыта" - сайт горада Жыткавічы
Матэрыял узяты з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі