Населены пункт

Гародзькі

Гародзькі

Гаро́дзькі (трансліт.: Harodźki, руск.: Городьки) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета.

Геаграфія

Аграгарадок знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўночны захад ад горад Валожын, за 82 км ад Мінска. Чыгуначная станцыя Валожын. На поўдзень ад аграгарадка працякае рака Заходняя Бярэзіна.

Насельніцтва

  • 1996 год — 654 жыхары, 278 двароў.

Славутасці

  • Свята-Пакроўская царква (1866 г.)
  • За 4 км у напрамку на ўсход ад будынка сельскага савета знаходзіцца помнік прыроды мясцовага значэння — Аміліна гара.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8 — С. 68.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко —  Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.) 

Спасылкі

  • На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Матэрыял узяты з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі