Cultural tour
1438

The Beatles Shabli 2013

Усе аматары легендарнай чацьвёркі з Ліверпуля запрашаюцца 1 чэрвеня на хутар «Шаблі», дзе абдудзецца беларускі Бітлз-фэст.

Photo Albums

У якасці хэдлайнераў выступяць брытанскія дзяўчыны The Beatelles, якія нясціпла называюць сябе THE UK’S BEST FEMALE BEATLES TRIBUTE BAND. Таксама на фэсце чакаюцца рускія госці Puttin’On The Beatles Style, якія іграюць The Beatles на баянах.

 Удзельнікі The Beatles Shabli 2013

  • The Toobes (BY)
  • The Apples (BY)
  • Artefact (BY)
  • Real Jazz Band (BY)
  • Dj Ezhaka (BY)
  • Puttin’On The Beatles Style (RU)
  • The Beatelles (UK)

На хутары будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, дзе за гульнямі дзеці зразумеюць адкуль бяруцца простыя рэчы: хлеб на стале, полымя ? печы і змогуць зрабіць іх сваімі рукамі. Арганізатары таксама абяцаюць кірмаш, батлейку, кал’яную з кінатэатрам, дзе будуць паказвацца фільмы 60-х, зоны для фрысбі і валейбола, картачныя столікі для шахматаў, «Дзіксіт», Zug um Zug і рок-караоке. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце фэста. 

Квіткі: 160 000 (папярэдне), 200 000 (у дзень мерапрыемства). Адкрыццё хутара і зон: 12:00. Пачатак галоўнай сцэны: 14:30.

Даведкі: +375 29 140 80 00.

Фота ўзята адсюль.

Add comment