Biking
1594

Вілейскае вадасховішча

Вакол Вілейскага вадасховішча. А мо і яшчэ далей.

Photo Albums

Паколькі я ніколі яшчэ не быў на Вілейскім вадасховішчы, дык хачу туды катнуцца. Безумоўна, ласкава запрашаю ўсіх ахвочых. План такі: выезд з Мінска 15 чэрвеня (субота) электрычкай Талька-Маладзечна ў 14.50. Едзем да станцыі “Уша”, і адтуль сваім ходам пілім непасрэдна да вадасховішча. Аб’язджаем яго, ночым недзе на беразе.  На наступны дзень ёсць варыянты: альбо ехаць у Радашковічы і адтуль здымацца, альбо ехаць на Плешчаніцы, паглядзець на Плешчаніцкае вадасховішча і піліць дамоў праз Лагойск, альбо ехаць на Барысаў і здымацца там. Выбіраць будзем на месцы – па настроі, імпэце і надвор’і. 

Варыянты з Плешчаніцамі і Барысавам могуць расцягнуцца да панядзелка, таму таксама будзем глядзець па тым, хто як заняты. 

 

Add comment